Больш за 140 мігрантаў спрабавалі прарвацца з Беларусі ў Польшчу
Мігрантаў адагналі ад мяжы / strazgraniczna.pl
Больш за 140 мігрантаў спрабавалі прарвацца з Беларусі ў Польшчу. Як паведамляе strazgraniczna.pl, здарэнне адбылося ўвечары 10 траўня каля Белавежы.
Зламыснікі кідалі галінкі дрэў і камяні ў бок польскіх патрулёў памежнікаў і вайскоўцаў. Мігрантаў адагналі ад мяжы.
Беларускія памежнікі спробе парушэння мяжы не перашкаджалі.
Не дзіўна, што ў такой сітуацыі Польшча выдзяляе сотні мільёнаў долараў на ўмацаванне мяжы з Беларуссю.