Білеты на цягнікі ў Расію патаннелі, але часова
Кошт гэтых квіткоў зніжаны ў сярэднім на 9%. Пра прычыны гэтага кроку Беларуская чыгунка не паведамляе.
Як інфармуе БЕЛТА, кошт праезду ў хуткім цягніку па маршруце Мінск — Масква і Мінск — Санкт-Пецярбург у купэйным вагоне знізіцца амаль на 120 тысяч рублёў, у плацкартным — больш чым на 60 тысяч.
Пры праездзе ў хуткім цягніку на больш далёкія адлегласці, напрыклад, з Мінска да Новасібірска, кошт праезду ў купэйным вагоне знізіцца больш чым на 700 тысяч рублёў, у плацкартным — больш чым на 400 тысяч.
Фота — bymedia.net