Беражкоў папрасіў прабачэння за тое, што на "Футбольны фэст" не пускалі з півам

Кіраўнік дэпартамента БФФ па маркетынгу і камунікацыях Уладзімір Беражкоў папрасіў прабачэння ў заўзятараў за невыкананае абяцанне. Мелася на ўвазе тое, што "Футбольны фэст", які прайшоў 7 кастрычніка ў палацы спорту "Уручча", быў забаронены пранос піва на трыбуны.
"Я магу зразумець, калі праносіць піва на трыбуны забараняюць падчас футбольнага матчу. Гэта нейкім чынам можа перашкодзіць спартсменам. Напрыклад, на поле можа паляцець шкляначку, нешта праліцца. Прагляд спартовага змагання па тэлевізары, хоць і на вялікім экране, прадугледжвае наяўнасць нейкага напою. Мы разлічвалі на гэта. Для нас стала нечаканасцю, што за гадзіну да пачатку гульні міліцыя катэгарычна забараніла праносіць на трыбуны піва", — цытуе словы Беражкова спартовае выданне "Прессбол".
Па словах менеджара, ён спрабаваў весці перамовы з міліцыянтамі. Аднак тыя настойвалі на тым. што атрымалі каманду: нельга дапускаць алкаголь на трыбуны.
"Прашу прабачэння ў заўзятараў за тое, што не выканалі абяцанае. На жаль, мы не можам умешвацца ў працу праваахоўных органаў", — канстатаваў Беражкоў.
"Футбольны фэст" быў прысвечаны матчу зборных Беларусі і Нідэрландаў. Гульня скончылася з лікам 4:1 на карысць галандскай каманды.
Перад фэстам анансавалася, што заўзятары змогуць прайсці з півам на трыбуны. Але ў выніку забароны ім давялося піць піва ў фае.