"Белтэлекам" паведаміў пра магчымыя перабоі з інтэрнэтам

Магчымыя праблемы з інтэрнэтам / pixabay.com
"Белтэлекам" паведаміў пра магчымыя перабоі з інтэрнэтам. У ноч з 20 на 21 студзеня запланаваныя планавыя прафілактычныя працы на сетцы перадачы даных. Яны пачнуцца апоўначы, а скончацца а 6-й гадзіне раніцы.
У сувязі з запланаванымі працамі ў гэты перыяд часу магчымае кароткачасовае пагаршэнне доступу да інтэрнэт-рэсурсаў.
"Белтэлекам" прыносіць прабачэнні "за магчымыя нязручнасці".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.