“Белтэхагляд” пачынае кантроль аўташколаў

“Белтэхагляд” пачынае кантроль аўташколаў

З 20 па 30 кастрычніка “Белтэхагляд” праводзіць рэспубліканскую дэкаду “Вучэбны аўтамабіль”. Яна праводзіцца для таго, каб павысіць якасць падрыхтоўкі кіроўцаў.

“Галоўная мэта дэкады — прафілактыка парушэнняў нормаў пры правядзенні практычнага навучання кіраванню аўтамабілем у аўташколах”, — адзначылі спецыялісты прадпрыемства.

Паводле статыстыкі, штогод у Беларусі вадзіцелі са стажам да года здзяйсняюць каля 5% дарожна-транспартных здарэнняў.

Па дадзеных “Белтэхагляда”, на 1 ліпеня 2015 года падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі кіроўцаў транспартных сродкаў у Беларусі вялі 457 навучальных арганізацый.

У параўнанні з першым паўгоддзем 2014 колькасць такіх арганізацый зменшылася на 25, або на 5,2%. Усяго ў першым паўгоддзі бягучага года падрыхтавана 85,6 тыс кіроўцаў розных катэгорыяў, што на 3,2% больш, чым за аналагічны перыяд 2014-га, паведамляе interfax.by.

Фота: adt.by