"Белшына" разграміла "Славію"

"Белшына" разграміла "Славію"

18 кастрычніка адбыліся два матчы 23-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі. Бабруйская "Белшына" з буйным лікам выйграла ў Мазыры ў тамтэйшай "Славіі" — 4:1.

"Белшына" заняла чацвёртае месца ў чэмпіянаце, захоўваючы шанцы на ўваходжанне ў прызавую тройку. Бабруйская каманда толькі на адно ачко адстае ад салігорскага "Шахцёра", які мае 40 ачкоў.

У другім матчы нядзелі гродзенскі "Нёман" на выездзе быў мацнейшым за наваполацкі "Нафтан" — 2:1.

19 кастрычніка адбудзецца сустрэча брэсцкага"Дынама" і "Гомеля".

Становішча камандаў: БАТЭ — 56 ачкоў (23 гульні; розніца мячоў 37-9), "Дынама" Мн — 46 (23; 32-12), "Шахцёр" — 40 (23; 37-22), "Белшына" — 39 (23; 35-18), "Мінск" — 37 (23; 26-20), "Тарпеда-БелАЗ" — 34 (23; 26-23), "Граніт" — 33 (23; 24-30), "Нафтан" — 29 (23; 27-26), "Нёман" — 25 (23; 16-30), "Дынама" Бр — 24 (22; 21-33), "Славія" — 23 (23; 29-44 ), "Слуцк" — 21 (23; 22-25), "Віцебск" — 20 (23; 18-40), "Гомель" — 15 (22; 15-33).

Фота: fcslavia.by