Белсат зноў спрабуе атрымаць акрэдытацыю ў Беларусі

21 сакавіка тэлеканал "Белсат" падаў у Міністэрства замежных спраў Беларусі пакет дакументаў для акрэдытацыі.
"Цяпер мы падалі заяўку на акрэдытацыю не карпункта, як рабілі раней, але асобных карэспандэнтаў і аператараў. Дакументы аформленыя згодна з патрабаваннямі, таму фармальных падставаў адмовіць нам няма", — перадае "Белсат" словы афіцыйнага прадстаўніка канала ў Беларусі Аляксея Мінчонка.
Раней канал чатыры разы атрымліваў адмовы ў акрэдытацыі карпункта ў Мінску. МЗС заяўляла, што журналісты перад гэтым парушалі беларускае заканадаўства, працуючы для "Белсата" без акрэдытацыі.
Дарэчы, гэтым разам падача дакументаў тэлеканала, якія вяшчае з тэрыторыі Польшчы, супала з візітам у Беларусь польскага міністра замежных спраў Вітальда Вашчыкоўскага.