"Белпошта" расказала пра новую схему махляроў
"Белпошта" / sb.by
Махляры прыдумалі новую фішынгавую схему, каб падманваць кліентаў "Белпошты", паведамляе ведамства.
У месенджар ахвяры прыходзіць паведамленне з просьбай удакладніць адрас дастаўкі паштовага адпраўлення. Для гэтага трэба перайсці па спасылцы.
А сама спасылка вядзе на фішынгавы сайт. Даныя, уведзеныя там, апынаюцца ў руках злачынцаў.
У "Белпошце" кажуць, што ўвогуле ніколі не адпраўляюць такія паведамленні.