"Белавія" ў жніўні распачне рэгулярныя рэйсы паміж Мінскам і Львовам

"Белавія" ў жніўні распачне рэгулярныя рэйсы паміж Мінскам і Львовам

"Белавія" з 17 жніўня распачне рэгулярныя рэйсы паміж Мінскам і Львовам. На новым маршруце плануецца выкарыстоўваць самалёты Embraer 175.

Як інфармуе сайт avianews.com, рэйсы будуць выконвацца чатыры разы на тыдзень — у аўторкі, серады, чацвяргі і суботы. Вылет з беларускай сталіцы — у 13.10, вяртанне са Львова — у 15.20. Адзначаецца, што кошт авіябілетаў у абодва бакі будзе складаць суму, эквівалентную 120 еўра.