"Белавія" скарачае рэйсы ў Батумі і Алматы
Кампанія "Белавія" скараціла колькасць рэйсаў у Батумі. Прычына называюць “адмову авіяцыйных уладаў Грузіі ў выдачы дазволу на папярэдне ўзгодненую колькасць рэйсаў”.
Пасажыраў, якія ўжо купілі квіткі, абяцаюць перасадзіць на іншыя рэйсы ў Грузію — напрыклад, да Кутаісі.
Таксама з 5 траўня беларуская авіякампанія адмяніла рэйсы ў Алматы па патрабаванні казахстанскіх уладаў — "да асаблівага распараджэння".