"Белавія" прыпыняе палёты ў Рыгу і Кішынёў

"Белавія" прыпыняе палёты ў Рыгу і Кішынёў

"Белавія" прыпыняе палёты ў Рыгу і Кішынёў. Прычына — сітуацыя з каранавірусам у гэтых краінах, паведамляе ў панядзелак прэс-служба авіякампаніі.

Палёты ў сталіцу Латвіі прыпыняюцца з 17 сакавіка да 14 красавіка, а ў сталіцу Малдовы самалёты не будуць лятаць 17-31 сакавіка.

Днямі "Белавія" з той жа прычыны аб'явіла пра прыпыненне палётаў ва Украіну, у Польшчу і на Кіпр.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.