Беларусы ва Украіне далучацца да акцыі па блакаванні беларускай мяжы
Беларусы ва Украіне далучацца да акцыі па блакаванні беларускай мяжы, якая праводзіцца ў Польшчы і Літве. 10 чэрвеня яны збяруцца на памежным пераходзе Новыя Ярылавічы — Новая Гута ва Украіне. Цяпер актывісты ўзгадняюць правядзенне акцыі з уладамі Украіны.
"Ачапіўшы памежную тэрыторыю Беларусі з вонкавага боку мы падтрымаем ініцыятыву: “Еўропа, час дзейнічаць!”, — пішуць ініцыятары. — Беларусам патрэбныя дзейсныя санкцыі супраць рэжыму".
Як плануецца, акцыя па блакаванні працягнецца да 13 чэрвеня.