Беларусы ў студзені нашмат менш куплялі валюту, чым у снежні
Пра гэта сведчаць статыстычныя дадзеныя Нацыянальнага банка.
У снежні 2013-га беларусы прадалі больш за 750 млн долараў, а купілі 1 млрд 225 млн долараў. Атрымалася рэкорднае перавышэнне пакупкі валюты над яе продажам — на 475 млн долараў.
Аднак у студзені 2014-га сітуацыя змянілася. Фізічнымі асобамі было прададзена больш за 787 млн долараў, купілі ж беларусы 713 млн долараў. Атрымліваецца, што сёлета жыхары нашай краіны больш прадалі валюты, чым яе купілі. Магчыма, гэта звязана з навагоднімі і каляднымі святамі.
Фота — bymedia.net