Беларусы сталі менш купляць валюту

За красавік фізічныя асобы прадалі наяўнай і безнаяўнай валюты на амаль 742 млн долараў, а купілі — амаль 800 млн долараў. Калі ў мінулым месяцы чыстая пакупка валюты склала амаль 58 млн долараў, дык у сакавіку гэты паказчык складаў больш за 87 млн долараў.



БЕЛТА інфармуе, што ў студзені-красавіку 2014 года беларусы набылі 3 млрд 42 млн 600 тысяч долараў, а прадалі крыху больш за 3 млрд.
 

Фота — AFP