Беларуску арыштавалі ў Неапалі за напад на маці і паліцыянтаў
Беларуска збіла маці і напала на італьянскіх паліцыянтаў, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У Неапалі мясцовая беларуска жорстка збіла сваю маці. Тая выклікала паліцыю, піша Reform са спасылкай на паліцыю Неапаля.
Калі паліцыянты прыбылі на месца выкліку, агрэсіўная 33-гадовая жанчына напала і на іх.
Магчымай прычынай неадэкватных паводзін беларускі паліцыянты лічаць ужыванне алкаголю. Па іх словах, жанчына была "ў відавочна змененым псіхалагічным і фізічным стане, з паўпустой бутэлькай алкаголю побач з ёй".
Паліцыянты кажуць, што дачка настолькі моцна збіла сваю маці, што ў той апух твар.
Грамадзянцы Беларусі выставілі абвінавачванне ў жорсткім абыходжанні ў сям'і, нанясенні цялесных пашкоджанняў і супраціве прадстаўнікам улады.