Беларускія войскі на вучэннях адпрацоўвалі адыход з займаных пазіцый
Праверка боегатоўнасці ў беларускім войску / t.me/modmilby
У Беларусі пачалася фінальная фаза брыгаднага тактычнага вучэння ў рамках комплекснай праверкі боегатоўнасці Узброеных Сіл, паведамляе прэс-служба Мінабароны.
У ваенным ведамстве кажуць, што ў вучэннях задзейнічаныя ўсе падраздзяленні.
У прыватнасці, войскі адпрацоўвалі адыход з займаных пазіцый і далейшае ўмацаванне на абарончых рубяжах.
Як распавядала Еўрарадыё, 3 красавіка пачалася раптоўная праверка боегатоўнасці аднаго з падраздзяленняў Узброеных Сіл. Гэта было зроблена па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі.