У Беларусі пачалася чарговая праверка боегатоўнасці Узброеных сіл

Беларускія вайскоўцы / прэс-служба Мінабароны
3 красавіка ва Узброеных сілах Беларусі пачалася праверка баявой гатоўнасці. Адпаведнае даручэнне даў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
"Мерапрыемствы носяць комплексны характар і дазволяць вызначыць здольнасць камандзіраў кіраваць падначаленымі вайсковымі часцямі і падраздзяленнямі пры іх прывядзенні ў найвышэйшыя ступені баявой гатоўнасці, а таксама гатоўнасць вайсковых часцей выконваць задачы па прызначэнні ў вызначаныя тэрміны", — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.
Кіраваць праверкай будзе Дзяржаўны сакратарыят Савета бяспекі.
У Мінабароны падкрэсліваюць, што падчас праверкі запланаванае перамяшчэнне вайсковай тэхнікі. Таму на дарогах агульнага карыстання і некаторых участках мясцовасці могуць часова абмяжоўваць рух грамадзянскага транспарту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.