Беларускія турысты ў Львове пабіліся з мясцовымі жыхарамі
23 лютага ў цэнтры Львова адбылася масавая бойка паміж беларускімі турыстамі і мясцовымі жыхарамі, перадае freesmi.by са спасылкай на прэс-службу паліцыі Украіны.
Бойка здарылася каля 1-й гадзіны ночы. У бойцы ўдзельнічалі каля дзесяці чалавек. Па словах сведкаў, беларускія турысты вярталіся ў гатэль "Львоў". Яны размаўлялі паміж сабой па-руску, а гэта не спадабалася ўкраінцам, якія назваліся нацыяналістамі.
У выніку тром беларусам спатрэбілася дапамога медыкаў. Беларускія турысты былі нападпітку, шумелі і не рэагавалі на заўвагі.
Львоўская паліцыя склала пратакол на 31-гадовага мясцовага жыхара за дробнае хуліганства. Паведамляецца, што мужчына быў агрэсіўны і нецэнзурна лаяўся.
Акрамя таго, паліцыя Львова пачала крымінальную справу за наўмыснае лёгкае цялеснае пашкоджанне. Вядзецца дасудовае расследаванне.