Беларускія стралкі заваявалі дзве ўзнагароды на чэмпіянаце Еўропы ў Харватыі
Аляксандра Пятрова / t.me/mst_gov_by/
Беларускія стралкі заваявалі дзве ўзнагароды на чэмпіянаце Еўропы па стральбе з пнеўматычнай зброі сярод юніёраў і юніёрак. Ён праходзіць у Харватыі. У Мікалая Якуты золата, а ў Аляксандры Пятровай срэбра. Яны стралялі з пнеўматычнага пісталета.
На аўторак запланаваныя спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі.