Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 15 чалавек
 
  У Беларусі на сённяшні дзень налічваецца 1485 палітвязняў / dpa
Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 15 чалавек. Гэта — Вольга Стаброўская, Ала Зуева, Аксана Леўшова, Аляксандр Каралёў, Дзмітрый Леўковіч, Аляксей Ярашэвіч, Сяргей Шымко, Аляксандр Доўгаль, Арцём Лапікаў, Алена Міхалюк, Аляксей Цыпілёў, Павел Каралевіч, Дзмітрый Ілюкевіч, Аляксандр Лагута і Раман Маханькоў. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.
Згаданыя палітвязні асуджаныя (толькі Леўшова змешчана пад варту) за "знявагу Лукашэнкі", "знявагу службовай асобы" ці "прадстаўніка ўлады".
У Беларусі на сённяшні дзень налічваецца 1485 палітвязняў.
 
     
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
