Беларускія памежнікі з аўтаматамі "разбіраліся" ў бутэрброднай

Двое памежнікаў 19-й памежнай групы "справакавалі канфлікт з наведвальнікамі бутэрброднай". Пры гэтым яны пагражалі прысутным зброяй. БЕЛТА адзначае, што памежнікі былі п'яныя.



Распачатая крымінальная справа. Вайскоўцаў падазраюць у "асабліва злосным хуліганстве". Іх затрымалі, яны знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання Лельчыцкага РАУС.
 

Памежнікам пагражае да 10 гадоў зняволення.

Здымак з архіву. Фота — bymedia.net