Беларускія міліцыянеры сталі чэмпіёнамі свету па міні-футболе
Беларускія міліцыянеры з Дэпартаменту аховы ў складзе зборнай МУС другі год запар сталі чэмпіёнамі свету па міні-футболе сярод паліцэйскіх каманд. У фінале беларускія міліцыянты абыгралі расіян 2:1. Касцяком зборнай стаў клуб "Дынама-Ахова". Каманда, дарэчы, гуляе ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.
Чэмпіянат свету па міні-футболе сярод праваахоўнікаў праходзіў у Галандыі з 12 па 16 кастрычнімка. У ім удзельнічала каля 200 каманд з розных краін.
Фота: ВКонтакте