Беларускія кнігі цяпер можна набыць на польскай пляцоўцы Empik

Палякі самі выйшлі на сувязь і зрабілі прапанову

Палякі самі выйшлі на сувязь і зрабілі прапанову

Кнігі выдавецтва "Янушкевіч" і іншыя беларускія выданні цяпер можна будзе набыць у Польшчы праз папулярную пляцоўку Empik. У паведамленні выдавецтва гаворыцца, што прадстаўнікі Empik самі звязаліся з "Янушкевічам" і паведамілі, што ўсё больш людзей шукаюць у іх беларускія кнігі.

Пляцоўка сама прапанавала зменшыць камісію з 30% да 15%. Там будуць прадстаўлены кнігі розных беларускіх выдавецтваў, якія ўваходзяць у асартымент кнігарні "Кнігаўка".

Ужо цяпер 79 выданняў "Кнігаўкі" ёсць у электроннай краме Empik. Выбар вялікі: і "Сабакі Еўропы", і "Па што ідзеш, воўча?", і "Гары Потэр" на беларускай. Як высветліла Еўрарадыё, беларускія кнігі будуць прадавацца і ў звычайных крамах сеткі — але толькі ў буйных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.