Беларускія гатэлі атрымалі масавую рассылку ад кібермахляроў
Гатэль, фота ілюстрацыйнае / pixabay
Беларускія гатэлі сталі ахвярай масавай рассылкі ад кібермахляроў, піша выданне Office Life.
Зламыснікі рассылаюць лісты ад імя выдуманых гасцей гатэляў і просяць адміністрацыю вырашыць праблему, якая ўзнікла ў іх нібыта падчас пражывання. Часам махляры просяць персанал кансультацыі і распытваюць пра паслугі гасцініцы.
Пры гэтым да ліста заўсёды прымацаваная спасылка на архіў з шкоднай праграмай або файл у фармаце PDF. Калі персанал пераходзіць па спасылцы, кібермахляры атрымліваюць доступ да захаваных у браўзерах пароляў і ўсталёўваюць на кампутары іншыя праграмы.