Аркадзь Добкін пакідае пасаду генеральнага дырэктара EPAM

Аркадзь Добкін
Пасаду гендырэктара і прэзідэнта EPAM Systems пакідае заснавальнік кампаніі Аркадзь Добкін.
Кадравыя змены ў кіраўніцтве IT-кампаніі адбудуцца 1 верасня, паведамілі ў кампаніі. Добкін пакіне пасаду СЕО і стане выканаўчым старшынёй рады дырэктараў. На гэтай пасадзе ён працягне займацца фармаваннем стратэгіі развіцця EPAM, падтрымліваючы ключавыя адносіны з кліентамі, партнёрамі і інвестарамі.
Пераемнікам Добкіна на пасадах генеральнага дырэктара і прэзідэнта кампаніі стане Балаж Фееш. Цяпер ён з'яўляецца прэзідэнтам па глабальным бізнесе і дырэктарам па даходах.
Добкін заснаваў EPAM Systems ў 1993 годзе. У 2020-м кампанія падтрымала сваіх супрацоўнікаў, якія пацярпелі ад дзеянняў беларускіх сілавікоў. У 2022 годзе Добкін асудзіў расійскую агрэсію супраць Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.