Беларускі трэнер Аляксей Бага працаўладкаваўся ў Расіі
Аляксей Бага з'ехаў у РФ / sb.by
Беларускі трэнер Аляксей Бага працаўладкаваўся ў Расіі. Ён пагадзіўся ачоліць саратаўскі "Сокал", які выступае ў першай лізе і знаходзіцца ў ніжняй частцы турнірнай табліцы.
Багу 42 гады. У Беларусі ён працаваў з БАТЭ і "Шахцёрам", прыводзіў іх да чэмпіёнства. Паспяхова трэніраваў літоўскі "Жальгірыс", не ўсё атрымалася ў Казахстане і Азербайджане. Апошнім клубам быў салігорскі "Шахцёр".