Беларускі прапагандыст раззлаваў палякаў

Кірыл Казакоў / "Мінск-навіны"
Беларускі прапагандыст раззлаваў палякаў. Словы галоўрэда "Мінскага кур'ера" Кірыла Казакова пра неабходнасць далучыць Беласточчыну ў склад Беларусі выклікалі ўвагу польскіх медыя і жыхароў Польшчы.
“Сумна бачыць, як вы аддаліся Расіі”, — напісаў паляк на старонцы Казакова ў фб. Той яму адказаў: “Трэба было аддацца Польшчы?”.
“Я б ім заняў Мінск за 7 дзён, зрынуў Бацьку і ўвёў дэмакратычны ўрад. Вырашыўшы справу раз і назаўсёды”, — выказаўся яшчэ нехта.
Шмат тых, хто прыгадвае гісторыю і тое, што Гродна і Брэст былі ў складзе Польшчы: “Я, галоўны рэдактар нічога, прапаную далучэнне да Польшчы Гродна і Брэста”.
А некаторыя капаюць нават да Рэчы Паспалітай:
“Прымаю прапанову з адной маленькай умовай — каб уся Беларусь апынулася ў межах Рэчы Паспалітай”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.