Беларускі медцэнтр размясціў у адкрытым доступе звесткі дзяцей з інваліднасцю

Інтэрнэт, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Беларускі медцэнтр размясціў у адкрытым доступе персанальныя даныя больш як тысячы дзяцей з інваліднасцю.
Як паведамляе Нацыянальны цэнтр персанальных даных (НЦПД), адзін з цэнтраў карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі рабіў відэазапісы псіхолага-медыка-педагагічных абследаванняў дзяцей.
Акрамя таго, на сайце была спасылка, на дакумент на Google-дыску, дзе захоўваліся персанальныя звесткі дзяцей з інваліднасцю. З імі мог азнаёміцца кожны наведвальнік сайта. У дакуменце пазначаліся прозвішча, імя, установа адукацыі, дата нараджэння, адрас ды інш.
Па патрабаванні НЦПД відэазапісы і даныя з Google-дыска былі выдаленыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.