Беларускі комік перамог у польскім стэндап-шоу

На YouTube з’явіўся выпуск праграмы “Masz minutę” з удзелам Міхася Ільіна / @komediowykanal
Беларускі комік Міхась Ільін перамог у польскім стэндап-шоу “Masz minutę”. На YouTube з’явіўся выпуск праграмы з ім.
“Ёсць такое польскае шоу “Masz Minutę”. Такі “Х-фактар” для комікаў. Кажуць, што там выйграў нейкі беларус. Больш нічога не скажу — проста дадам спасылку ў рэплай”, — напісаў Ільін ў Х.
Ёсць такое польскае шоу “Masz Minutę”. Такі “Х-фактар” для комікаў. Кажуць, што там выйграў нейкі беларус. Больш нічога не скажу — проста дадам спасылку ў рэплай.
— Міхась Ільін (@m_for_mixacb) October 15, 2025
Сэнс шоу тым, што 10 комікаў жартуюць перад журы, якія пазней ацэньваюць іх выступы. Кожнаму з удзельніку даецца мінімум хвіліна, пасля якой журы мае права спыніць выступ.
Ільін жартаваў пра лёс беларусаў у эміграцыі. Напрыклад, пра тое, што іх у Польшчы часта блытаюць з украінцамі.
Напрыканцы праграмы, падчас вердыкту, журы адзначылі яго выступ як найлепшы. Узнагарода: здымкі стэндап-маналога.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.