На YouTube з’явіўся першы стэндап-канцэрт на беларускай мове
Яго запісаў комік (і па сумяшчальніцтве журналіст Еўрарадыё) Міхась Ільін / @lokal_warsaw
На YouTube з’явіўся першы стэндап-канцэрт на беларускай мове. Яго запісаў комік (і па сумяшчальніцтве журналіст Еўрарадыё) Міхась Ільін.
Праграма "ДЗЯКУЙ" была запісаная ў Варшаве ў клубе "stand up lokal", які адкрылі беларусы. Відэа з’явілася на YouTube-канале аб’яднання:
"Першы вялікі стэндап-канцэрт на нашым канале. Міхась Ільін распавядзе пра жыццё беларуса ў Польшчы, а таксама закране іншыя тэмы, зразумелыя кожнаму беларусу, незалежна ад месца жыхарства. Не забудзьце падтрымаць канцэрт лайкам і каментарыем. Прыемнага прагляду!"