"Туёвая" клумба. Як столінскі каледж стаў зоркай ціктока

Як столінскі каледж стаў зоркай ціктока

 

Як столінскі каледж стаў зоркай ціктока

  / Euroradio

У беларускім ціктоку завірусіўся ролік з туямі ў форме фаласаў, якія растуць каля эканамічнага каледжа ў Століне.

Еўрарадыё запыталася ва ўстанове, ці ў курсе яны пра сваю папулярнасць.

"Таму што ціккток — гэта памыйніца"

Пад выглядам карыстальніка тиктока, які заўважыў відэа, тэлефаную ў прыёмную і распавядаю пра вірусны ролік. У адказ чую незадаволенасць. Разумею, што пра туі тут чулі.

— Я тут працую 30 гадоў і ўвагі ніколі на гэта не звяртала, але вось нехта звярнуў. Значыць у яго неяк думкі працуюць, можа, вось у гэтым кірунку. У нас думкі працуюць трошкі ў іншым кірунку — як навучыць дзяцей бухгалтарскаму ўліку, эканоміцы і гэтак далей.  

Проста, калі клумба гэтая стваралася, і маленькія туі садзіліся ніхто не думаў... а цяпер вось кожны чалавек думае і бачыць тое, што ён хоча бачыць.

— А ніхто не скардзіўся да гэтага хіба?

— Ну, дагэтуль усё праходзілі, і ніхто не бачыў. А вось чалавек, які, ну, трошкі, я ж кажу, думкі ў яго працуюць у тым кірунку, убачыў, выклаў вось гэта ўсё ў гэтую смеццевую памыйніцу. Таму што цікток — гэта памыйніца, па вялікім рахунку. І ўсё, значыць, сталі адтуль усё гэта вельмі прыгожа есці. Таму смачна есці. Але па пытанні далейшага развіцця падзей [лёсы туй-пенісаў. - Еўрарадыё] я вам сказаць нічога не магу. Тэлефануйце нашаму кіраўніцтву, да пабачэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.