Беларускі хакеіст атрымаў цяжкую траўму
Уладзімір Алістраў няўдала ўляцеў у борт і не змог самастойна пакінуць лёд / khl.ru
Беларускі хакеіст атрымаў цяжкую траўму ў чэмпіянаце КХЛ. Найлепшы нападаючы піцерскага СКА (31 (13+18) бал в 39 гульнях) Уладзімір Алістраў выбыў на няпэўны тэрмін. У матчы з "Сочы" ў другім перыядзе ён няўдала ўляцеў у борт і не змог самастойна пакінуць лёд.
У расійскім клубе мяркуюць, што Алістраў выбыў надоўга.
Уладзімір Алістраў — ураджэнец Магілёва. Яму 22 гады. Гуляў у WHL за акіянам, у Беларусі выступаў за мінскае "Дынама", "Дынама-Маладзечна" і "Шахцёр". У складзе СКА з 2023 года.