Беларуская свініна можа вярнуцца на расійскі рынак у найбліжэйшыя дні

У аўторак 17 сакавіка ў Мінску прайшла сумесная калегія міністэрстваў сельскай гаспадаркі дзвюх краін. Намеснік кіраўніка Мінсельгаса РФ Андрэй Волкаў паведаміў, што ў 2015 годзе пастаўкі Беларуссю ў Расію малака і мяса могуць вырасці да 4 мільёнаў і 400 тысяч тон адпаведна. У балансах на 2014 год гэтыя лічбы складалі 3,1 мільёна тон і 350 тысяч тон адпаведна.

Як паведаміў журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц, мяркуецца павелічэнне паставак у Расію малочных прадуктаў на 350 тысяч тон. Таксама, паводле яго слоў, Беларусь зможа нарасціць экспарт у Расію мяса птушкі і ялавічыны, паведамляе РІА "Новости”.

Андрэй Волкаў назваў асобныя ўзгодненыя аб'ёмы: 80 тысяч тон сухога абястлушчанага малака, 36 тысяч тон сухога суцэльнага малака, 60 тысяч тон канцэнтраванага малака, 52 тысячы тон сухой малочнай сыроваткі, 72 тысячы тон сметанковага масла, 132 тысячы тон ялавічыны, 30 тысяч тон свініны, 100 тысяч тон мяса птушкі.

Міністр сельскай гаспадаркі Расіі Мікалай Фёдараў упэўнены, што ніякага мясной канфлікту паміж Беларуссю і Расіяй не было: "Былі патрабаванні наглядных органаў з пункту гледжання адпаведнасці ветэрынарным і іншым стандартам бяспекі. Кожны орган, і беларускі і расійскі, працаваў па сваіх нацыянальных стандартах Але калі вы лічыце, што канфлікт быў, то ён пераадолены".