Беларуская стужка "Радзіма" атрымала ўзнагароду ў Берліне
Кіно, ілюстрацыйнае фота / unfilter.by
Дакументальны фільм "Радзіма" атрымаў узнагароду "Cinema for peace 2024" ў Берліне. Пра гэта паведамляе тг-канал "Свяшчэнны Белавуд".
Стужка Ганны Бадзякі і Аляксандра Міхалковіча даследуе сістэму ўлады Беларусі праз практыкі гвалту — у войску і на пратэстах 2020 года. Праект атрымаў некалькі ўзнагарод і намінацый на ўплывовых фестывалях і прэміях у Еўропе.
Еўрарадыё рабіла вялікую гутарку з суаўтаркай фільма.
Фільм "Радзіма" атрымаў прэмію ў Берліне / t.me/holybelawood
Фільм "Радзіма" атрымаў прэмію ў Берліне / t.me/holybelawood