Беларуская каманда ўпершыню будзе гуляць у Кубку Польшчы па футболе
На футбольным полі / pixabay.com
Беларуская каманда ўпершыню будзе гуляць у Кубку Польшчы па футболе. Гаворка ідзе пра аматарскую каманду "Пагоня Варшава/Team Ivulin".
Матч пройдзе ў Варшаве 8 жніўня ў 20:30 на запасным стадыёне "Легіі". Для беларускай каманды гэта будзе першая прафесійная гульня 11 на 11 футбалістаў у гісторыі.