Беларуская чыгунка змяняе расклад руху цягнікоў праз катастрофу на РЖД

Беларуская чыгунка
Беларуская чыгунка паведаміла пра змены ў руху двух цягнікоў. Гэта звязана з катастрофай у Расіі.
Змененым маршрутам ідзе цягнік №489 Анапа — Мінск, які выправіўся з Анапы 30 траўня ў 21:32 і меў прыбыцць у Мінск 1 чэрвеня ў 17:17. Ад станцыі Бранск ён зробіць крук праз Смаленск і Оршу. У аб'езд пойдзе і цягнік №490 Мінск — Анапа.
У суботу ўвечары ў Бранскай вобласці абрынуўся аўтамабільны мост. У выніку некалькі вялікагрузных аўтамабіляў сутыкнуліся з пасажырскім цягніком, паведаміў губернатар рэгіёну Аляксандр Багамаз. Паводле яго дадзеных 7 чалавек загінулі і як мінімум 47 былі дастаўлены ў бальніцу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.