Два масты абваліліся ў Расіі, 7 чалавек загінулі

Маскоўская міжрэгіянальная транспартная пракуратура

Маскоўская міжрэгіянальная транспартная пракуратура / Московская межрегиональная транспортная прокуратура

Два масты паваліліся за ноч у Бранскай і Курскай абласцях Расіі, сем чалавек загінулі і дзясяткі атрымалі раненні.

У суботу ўвечары ў Бранскай вобласці абрынуўся аўтамабільны мост. У выніку некалькі вялікагрузных аўтамабіляў сутыкнуліся з пасажырскім цягніком, паведаміў губернатар рэгіёну Аляксандр Багамаз. Паводле яго дадзеных 7 чалавек загінулі і як мінімум 47 былі дастаўлены ў бальніцу. Маскоўская чыгунка заявіла, што мост абрынуўся ў выніку "незаконнага ўмяшання". Па словах Багамаза, прычынай абвальвання стаў падрыў.

Праз некалькі гадзін у Жалезнагорскім раёне Курскай вобласці абрынуўся другі мост. У выніку лакаматыў сышоў з рэек, паведаміў выконваючы абавязкі губернатара Аляксандр Хінштэйн. Цягнік загарэўся, а машыніст атрымаў траўмы ног.

Два моста рухнули в России, 7 человек погибли
Здарэнне ў Курскай вобласці / тэлеграм-канал Аляксандра Хінштэйна

Ці звязаныя паміж сабой дзве чыгуначныя катастрофы — пакуль невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.