Беларуская чыгунка ўводзіць дадатковы цягнік Мінск — Вільня

Беларуская чыгунка ўводзіць дадатковы цягнік міжнародных ліній №809/810 Мінск — Вільня. Ён пачне курсіраваць з 14 ліпеня ў дзённы час чатыры разы на тыдзень — у панядзелкі, аўторкі, серады і чацвяргі.
Як інфармуе прэс-служба Беларускай чыгункі, цягнік № 809 Мінск — Вільня адправіцца з беларускай сталіцы ў 14.03, і прыбудзе ў Вільню а 17-й гадзіне. У адваротным кірунку цягнік № 810 Вільня — Мінск адправіцца ў 12.30 і прыбудзе ў Мінск у 15.27.
Адзначаецца, што памежны і мытны кантроль на тэрыторыі Беларусі пасажыры будуць праходзіць на станцыі Гудагай, а на тэрыторыі Літвы — у тэрмінале станцыі Вільня.

Фота: БЕЛТА