Беларуская чыгунка прызначыла на травеньскія святы 27 дадатковых цягнікоў

Беларуская чыгунка прызначыла на травеньскія святы 27 дадатковых цягнікоў

Беларуская чыгунка прызначыла на травеньскія святы 27 дадатковых цягнікоў. Гэта датычыць міжрэгіянальнага спалучэння. Дадатковыя цягнікі з'явяцца 6, 7, 8 і 10 траўня.

На пятніцу, 6 траўня, прызначаныя дадатковыя цягнікі №638 Мінск-Гомель, №637 Гомель-Мінск, №655 Мінск-Брэст. На суботу, 7 траўня, прызначылі дадатковыя цягнікі №656 Брэст-Мінск, №638 і №672 Мінск-Гомель, №637 і №671 Гомель-Мінск, №655 Мінск-Брэст, №635 Мінск-Пінск.

8 траўня будуць курсіраваць дадатковыя цягнікі №636 Пінск-Мінск, №656 Брэст-Мінск. У аўторак, 10 траўня, з'явяцца цягнікі №713 Віцебск-Мінск, №714 Мінск-Віцебск, №608, №664 і №711 Брэст-Мінск, №645 Віцебск-Магілёў, №646 Магілёў-Віцебск, №712 Мінск-Брэст, №691 Магілёў-Мінск, №653 Гомель-Магілёў, №654 Магілёў-Гомель, №709 і №637 Гомель-Мінск, №710 і №638 Мінск-Гомель, інфармуе прэс-служба Беларускай чыгункі.