Беларуская чыгунка карэктуе расклад міжнародных цягнікоў

Беларуская чыгунка карэктуе расклад міжнародных цягнікоў. З-за пераходу на летні час краін Еўрасаюза і Украіны, які адбыўся ў ноч з 26 на 27 сакавіка. Змены ўзгоднены з чыгуначнымі адміністрацыямі Літвы, Латвіі, Польшчы, Украіны і Расіі.
Як інфармуе прэс-служба Беларускай чыгункі, цягнік № 805 Мінск — Вільня, які адпраўляўся з Мінска а 8-й гадзіне і прыбываў у канчатковы пункт у 9.30, з 27 сакавіка будзе прыбываць у Вільню ў 10.30 (час адпраўлення з Мінска не зменіцца). Цягнік № 806 Вільня — Мінск адпраўляўся з Вільні ў 18.12 і прыбываў у сталіцу Беларусі ў 21.42, з 27 сакавіка будзе адпраўляцца з Вільні ў 19.12. Час прыбыцця ў сталіцу Беларусі не зменіцца.
Карэкціроўкі закранулі і міжнародныя цягнікі, якія курсіруюць ва Украіну і Польшчу. Так, цягнік № 86 Мінск — Кіеў, які адпраўляўся са сталіцы Беларусі ў 22.10 і прыбываў у Кіеў у 7.51, з 27 сакавіка будзе адпраўляцца з Мінска ў 22.42 і прыбываць у Кіеў у 8.52. У адваротным кірунку цягнік № 85 Кіеў — Мінск, пасля пераходу на летні час, будзе адпраўляцца з Кіева ў 22.28 (да 27 сакавіка адпраўляўся ў 21.19) і прыбываць у сталіцу Беларусі ў 8.38 (да 27 сакавіка прыбываў у 9.17).
Цягнік № 9 Масква-Варшава, у складзе якога курсуюць прычапныя вагоны Мінск — Варшава, з 27 сакавіка будзе адпраўляцца з Мінска ў 23.56 і прыбываць у Варшаву ў 9.09 (да 27 сакавіка цягнік адпраўляўся з Мінска ў 1.16 і прыбываў у Варшаву ў 9.09). Пры праездзе з Варшавы з 27 сакавіка цягнік № 10 Варшава — Масква будзе адпраўляцца з Варшавы ў 18.40 і прыбываць у Мінск у 6.33 (да 27 сакавіка цягнік адпраўляўся з Варшавы ў 18.27 і прыбываў у Мінск у 7.24).
У сувязі са зменамі ў графіку руху міжнародных цягнікоў скарэктаваны і расклад цягнікоў рэгіянальных ды міжрэгіянальных ліній, якія курсуюць па тэрыторыі Беларусі.