Беларускага трэнера пакаралі за тое, што параўнаў арбітра з бэтменам

Беларускага трэнера пакаралі за тое, што параўнаў арбітра з бэтменам

Галоўнага трэнера дубліруючага складу футбольнага мінскага "Дынама" пакаралі за тое, што параўнаў арбітра з бэтменам. Сяргея Гурэнку дыскваліфікавалі на шэсць матчаў, таксама ён мусіць заплаціць штраф — 420 рублёў. Такое рашэнне прыняў дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футбола, які разбіраў падзеі матчу мінскага "Дынама" і мікашэвіцкага "Граніта", які прайшоў 16 верасня.

Як інфармуе "Прессбол", Гурэнка з такім рашэннем не згодны. "Па вялікім рахунку, мяне пакаралі за тое, што параўнаў рэзервовага арбітра з бэтменам, — распавядае трэнер. — Я яго сапраўды так назваў. Але жартам. Таму што чалавек быў апрануты як бэтмен. Чорны гольф, чорныя штаны, боты".

Сяргей Гурэнка кажа, што на пасяджэнне дысцыплінарнага камітэта яго не паклікалі.