Беларускага хакера затрымалі ў Расіі па ліні Інтэрполу
У Расіі затрымалі хакера-беларуса Сяргея Паўловіча, піша konkretno.ru.
Раней Паўловіч быў асуджаны за кіберзлачынствы на дзесяць гадоў: суд прызнаў яго вінаватым у крадзяжы 36 мільёнаў долараў з банкаўскіх картак карыстальнікаў розных краін. Пасля вызвалення мужчына заняўся бізнесам і напісаў кнігу "Як я скраў мільён. Споведзь кардара, які раскаяўся".
Паўловіча затрымалі па лініі Інтэрпола. Сцвярджаецца, што адбылося гэта паводле запыту ЗША.