Беларускага экс-палітвязня дэпартуюць з Украіны
Іван Красоўскі / фота MaksLongLive
З Украіны дэпартуюць былога беларускага палітвязня Івана Красоўскага.
Хлопца затрымалі 17 кастрычніка ў Кіеве, прычым у яго не было з сабой ніякіх дакументаў. У міграцыйнай службе не знайшлі дакументаў, што ён падаваўся на атрыманне статусу бежанца. Красоўскага аштрафавалі і загадалі пакінуць краіну.
Іван падаў апеляцыю на гэтае рашэнне. 28 лютага стала вядома, што суд адмовіўся задаволіць апеляцыю, паведамляе тг-канал "Іра Лукашэнка — прозвішча не прысуд".
У жніўні 2020-га Івана Красоўскага жорстка збілі сілавікі. Пэўны час ён быў вымушаны перамяшчацца на інвалідным вазку. Потым яму прысудзілі тры гады "хіміі", але хлопец уцёк з Беларусі.