Беларуска выйграла марафонскі забег у Кітаі
Вольга Немагай / БФЛА
Беларуска выйграла марафонскі забег у Кітаі. Вольга Немагай прабегла 42 км 195 м за 2 гадзіны 41 хвіліну 48 секунд, апярэдзіўшы Лею Чарута з Кеніі, якая заняла другое месца, больш як на 2,5 хвіліны.
Quzhou Marathon у Цюйчжоу, які выйграла Немагай, уваходзяць у каляндар World Athletics Label Road Races. Для беларускай лёгкаатлеткі гэта ўсяго толькі другі ў кар'еры афіцыйны старт на марафонскай дыстанцыі.