Кіраўнік МЗС Польшчы сказаў, калі адкрыюць мяжу з Беларуссю

Радаслаў Сікорскі

Радаслаў Сікорскі / прэс-служба МЗС Польшчы

Польшча адкрые мяжу з Беларуссю, "калі Кітай дапаможа". Пра гэта заявіў кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі.

"Калі Кітай дапаможа нам, як ён зрабіў у свой час, спыніць правакацыі з боку Беларусі, мяжа будзе адкрытая", — паведаміў міністр.

Сікорскі ўдакладніў, у чым мусіць выявіцца дапамога Кітая: "Калі гэтая мяжа мусіць быць адкрытай, то там не могуць гаспадарыць нейкія банды псеўдаўцекачоў, якіх прапіхвае Лукашэнка".

Мяжу з Беларуссю Польшча цалкам закрыла ў ноч на 12 верасня. Афіцыйна гэта было растлумачана правядзеннем беларуска-расійскіх вайсковых вучэнняў "Захад-2025". Іх актыўная фаза прайшла з 12 па 16 верасня.

Аднак яшчэ да заканчэння вучэнняў Польшча паведаміла, што мяжа будзе зачыненая няпэўны тэрмін. Афіцыйная Варшава заявіла, што павінна ўпэўніцца, што краіне нічога не пагражае з беларускай тэрыторыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.