Беларусізацыя Еўропы: пра легалізацыю, фэст у Мюнхене і чаканне вайны — эфір

Хрысціна Дарапей

Хрысціна Дарапей / Еўрарадыё

Цягам мінаючага года міграцыйная палітыка краін ЕС у дачыненні да беларусаў не стала больш лагоднай. Наадварот, на шляху да легалізацыі станавілася ўсё больш перашкод, спраўляцца з якімі было альбо вельмі складана, альбо немагчыма. І такое адчуванне, што ў будучыні лягчэй не стане. У тым ліку ў Германіі. Нягледзячы на ўсе намаганні мясцовай беларускай дыяспары змяніць сітуацыю на карысць беларусаў.

Якая на сёння міграцыйная палітыка Германіі і як яна закранае беларусаў? Чаму не атрымліваецца дамагчыся змены стаўлення да беларусаў і якая ў вырашэнні міграцыйных праблем роля дыяспары і дэмсіл? Ці рыхтуецца Германія да магчымага супрацьстаяння з Расіяй і ці будзе надалей існаваць фестываль Minsk x Minga? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сяброўка Пашыранай рады беларускага аб’яднання ў Германіі Razam, каардынатарка фестывалю Minsk x Minga, супрацоўніца ўніверсітэта Пасаў (The University of Passau) Хрысціна Дарапей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.