Беларусаў з другім грамадзянствам не пускаюць у РБ па замежных пашпартах — "НН"
Беларускі пашпарт / Еўрарадыё
Памежнікі перасталі прапускаць у краіну беларусаў, якія маюць два грамадзянствы і едуць па замежных дакументах. іх правяраюць па базах на мяжы і патрабуюць праязджаць па беларускіх пашпартах, піша "Наша Ніва".
Беларускія законы не прызнаюць другое грамадзянства, але і не забараняюць грамадзянам атрымліваць яго. Замежныя пашпарты пры перасячэнні мяжы выкарыстоўвалі, як правіла, тыя, хто ехаў на машыне, зарэгістраванай у трэціх краінах. Пры гэтым яны афармлялі часовы ўвоз аўто як замежнікі, што дазваляла эканоміць грошы. Пры ўездзе па беларускім пашпарце давялося б пакідаць фінансавую гарантыю ў памеры 100% ад сумы размытвання аўто пры яго імпарце ў Беларусь. Плацяць яе ў беларускіх рублях, і пры вяртанні скачкі курсу не ўлічваюцца.
Людзі, якія сутыкнуліся з новымі патрабаваннямі пры ўездзе, кажуць, што ў заканадаўстве ніякіх зменаў не было. Самі памежнікі, маўляў, таксама не паказваюць дакумент, на падставе якога адмаўляюць ва ўездзе па замежных дакументах.
Некаторыя памежнікі прызнаваліся, што выконваюць негалоснае распараджэнне, спушчанае зверху.