Грамадзянін Беларусі не можа звольніцца з УСУ

Пашпарт Беларусі / Белсат
Грамадзянін Беларусі служыў у тэрытарыяльнай абароне Украіны і быў залічаны ў шэрагі УСУ. Але калі ён захацеў звольніцца з войска, не змог гэтага зрабіць.
Пра гэта беларус распавёў вайсковаму амбудсмену ва Украіне Вользе Рэшацілавай. Сакратарыят ваеннага амбудсмена пачаў праверку разам з калегамі з Цэнтральнага ўпраўлення абароны правоў вайскоўцаў Міністэрства абароны. З такой жа праблемай сутыкнуўся і адзін грамадзянін Расеі, які цяпер жывуць ва Украіне.
"Яшчэ ў 2022 годзе мужчыны вырашылі далучыцца да войска, бо, як самі кажуць, хацелі абараніць краіну, на тэрыторыі якой пражывалі. Аднак замест кантрактаў для замежнікаў з імі падпісалі кантракты як з грамадзянамі Украіны. Цяпер абодва мужчыны, у прыватнасці, не могуць звольніцца з войска, хоць павінны былі мець на гэта права", — кажа Решетилова.
У Сакратарыяце вайсковага амбудсмена адзначылі, што праз памылкі, дапушчаныя ў працэсе залічэння на вайсковую службу, абодва не могуць атрымаць украінскае грамадзянства. Гэтым выпадкам будзе займацца вайсковы амбудсмен.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.