Яшчэ 245 замежнікаў з 16 дзяржаў свету стануць грамадзянамі Беларусі
Беларусь вітае новых грамадзян. / Pavel Golovkin/AP/picture alliance
Лукашэнка падпісаў указ аб выдачы беларускага грамадзянства 245 замежнікам з 16 дзяржаў свету. Новымі грамадзянамі Беларусі сталі людзі, якія пераехалі ў нашу краіну з Расіі, Украіны, Казахстана, Малдовы, Арменіі, Латвіі, Егіпта, Ірана, Лівана, Сірыі ды іншых.
Разам з тым Лукашэнка адхіліў заявы аб прыёме ў грамадзянства некаторых людзей, якія раней неаднаразова парушалі законы Беларусі. Пра якія менавіта парушэнні ідзе гаворка, у прэс-службе Лукашэнкі не ўдакладняюць.