З'явілася відэа, як друкуецца пашпарт Новай Беларусі
Друк пашпарта Новай Беларусі / Беларускі пашпарты цэнтр
Беларускі пашпартны цэнтр размясціў у сацсетках відэа, як друкуецца пашпарт Новай Беларусі.
Падкрэсліваецца, што "пашпарт створаны з улікам сучасных міжнародных стандартаў бяспекі, з беларускім дызайнам і пашанай да мовы, гісторыі ды культуры".
Дакумент выдаюць грамадзянам Беларусі па-за межамі краіны. У заяве Беларускага пашпартнага цэнтра адзначаецца, што ён "мае патэнцыял стаць пашпартам, прызнаным у свеце".
Пытанне з пашпартам Новай Беларусі актывізавалася пасля таго, як рэжым Лукашэнкі адмовіўся мяняць у консульствах і амбасадах пратэрмінаваныя дакументы беларусам, якія пакінулі радзіму. Аднак пакуль што пашпарт Новай Беларусі не прызнала ніводная дзяржава.